Мікалай Мікалаевіч Ляпешка
Мікалай Ляпешка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг, Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі | ||||||
Папярэднік | --- | ||||||
Пераемнік | Наталля Жылевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 студзеня 1952 (72 гады) |
||||||
Адукацыя |
Мікалай Мікалаевіч Ляпешка (нар. 25 студзеня 1952, Орша) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975).
Працаваў лабарантам, перакладчыкам, настаўнікам. З 1983 года на дыпламатычнай службе. У 1993—1995 гадах быў другім сакратаром Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН. У 1995—1997 гадах быў начальнікам розных упраўленняў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[1].
Першы беларускі пасол у Турэцкай Рэспубліцы: прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь 2 мая 1997 года[2]. Вызвалены ад гэтай пасады 31 ліпеня 2002 года[3].
З 2002 па 2005 год працаваў кіраўніком кадравай службы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У лютым 2005 года прызначаны генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку[4]. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы ў 2008 годзе працуе ў сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку.
Зноскі
- ↑ Лепешко Н. Н. / Политики Беларуси (2003 г.) (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 2 мая 1997 г. № 266 «О назначении Н. Н. Лепешко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Турецкой Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 19 лістапада 2011. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 июля 2002 г. № 412 «Об освобождении Н. Н. Лепешко от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Турецкой Республике» Архівавана 19 лістапада 2011. (руск.)
- ↑ Аб згодзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на прызначэнне генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку(недаступная спасылка) (руск.)